22 красавiка 2026, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мелоні адказала Салаўёву, не называючы яго

17
Мелоні адказала Салаўёву, не называючы яго
Джорджа Мелоні

Прапагандыст не можа даваць урокаў ні паслядоўнасці, ні свабоды.

Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні адрэагавала у сацыяльнай сетцы X на крытыку ў свой адрас з боку расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва і адзначыла, што кіруецца выключна інтарэсамі Італіі.

«Па сваёй прыродзе старанны прапагандыст рэжыму не можа даваць урокаў ні паслядоўнасці, ні свабоды. Але гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс. У адрозненне ад іншых, у нас няма ніякіх нітак, у нас няма гаспадароў, і мы не выконваем загады. У нас ёсць толькі адзін кампас: інтарэсы Італіі. І мы працягнем ісці за ім з гонарам, насуперак прапагандыстам з усіх куткоў свету», — напісала Мелоні.

Нагадаем, раней Італія выклікала расійскага пасла пасля таго, як Уладзімір Салаўёў у прамым эфіры абразіў прэм’ер-міністра краіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках