У Беларусі сёння завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ
- 22.04.2026, 10:25
Што яшчэ можна паспець зрабіць?
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне завяршаецца 22 красавіка, нагадалі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Скарыстацца электроннай формай для рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне на сайце РІКВ можна да 12.00. Пасля гэтага часу падаць дакументы можна будзе ў пунктах пропуску, якія працуюць да 19.00.
У РІКВ нагадалі, што абітурыентам, якія рэгістраваліся анлайн, трэба забраць у пункце рэгістрацыі пропуск.
«І зрабіць гэта трэба таксама да 22-га чысла ўключна. Без папяровага пропуска да тэставання не дапусцяць, нават калі зарэгістраваны», — расказалі ў інстытуце.
ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2026 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў, пісала БЕЛТА. Так, 26 мая адбудзецца ЦЭ па прадмеце на выбар для 11-класнікаў і ЦТ па прадмеце на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. ЦЭ па беларускай або рускай мове для 11-класнікаў і ЦТ па беларускай або рускай мове для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў пройдуць 29 мая. Таксама 2 і 5 чэрвеня адбудзецца ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў. Рэзервнымі днямі для ЦТ вызначаныя 18, 20, 22 чэрвеня. Рэзервныя дні для ЦЭ — 20, 22 чэрвеня, іншыя тэрміны — 17, 19 жніўня.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервныя дні можна будзе з 8 па 11 чэрвеня.