Да восені павінны пачацца вельмі цікавыя наступствы
23- Іван Якаўіна
- 19.07.2026, 15:05
- 34,236
Назіральнікі часам гэты фактар недаацэньваюць.
Трэба сказаць пару словаў пра значэнне ўдараў па гіганцкіх сартавальных складах Wildberries у Расіі.
Гэтую сітуацыю лёгка можна параўнаць з ударамі па нафтапраме РФ.
Здабыча, транспартаванне, перапрацоўка і экспарт нафты — гэта аснова буйнога расійскага бізнесу. Так, ёсць Газпрам, ёсць вытворцы сталі і ўгнаенняў, але ўсё ж становы хрыбет эканомікі РФ — гэта нафтапрам.
Дык вось, склады Wildberries маюць прыблізна такую ж важнасць. Так склалася, што яны сталі лагістычнай асновай усяго расійскага малога і сярэдняга бізнесу. Кавярні замаўляюць там каву і кружкі, аўтасэрвісы — дэталі і расходныя матэрыялы, салоны прыгажосці — лакі, нажніцы і шампуні.
Для дзесяткаў мільёнаў расіян, якія прадаюць і купляюць усялякую драбязу, платформа WB — гэта месца іх працы, іх галоўная і (часцяком) адзіная крыніца даходу.
Назіральнікі часам гэты фактар недаацэньваюць. (Які ўплыў на ВУП Расіі і здольнасць Пуціна весці вайну можа мець цырульня або пральня?)
Але ў рэчаіснасці менавіта малы і сярэдні бізнес (не Пуцін, не Набіуліна і нават не дарагая нафта) выратаваў эканоміку РФ у 2022 годзе, калі яна апынулася на мяжы абвалу. Менавіта дробныя прадпрымальнікі імгненна знайшлі шляхі абыходу санкцый і насыцілі рынак усім патрэбным. Яны далі працу дзесяткам мільёнаў людзей і заплацілі трыльёны падаткаў.
А лагістычную інфраструктуру для зручнай і эфектыўнай працы дзясяткаў тысяч дробных бізнесаў забяспечылі менавіта велізарныя сартавальныя склады WB.
Па сутнасці, гэтыя склады сталі сэрцам расійскай эканомікі, якое перапампоўвае ўсе неабходныя пажыўныя рэчывы ў розныя часткі яе цела — кожнаму органу і кожнай клетцы.
І вось цяпер ЗСУ нанеслі ўдар проста ў гэта сэрца.
Паводле сваіх доўгатэрміновых наступстваў гэтыя ўдары (спадзяюся, яны будуць рэгулярнымі) стануць нашмат балючэйшымі, чым удары па НПЗ.
Без WB велізарная колькасць людзей застанецца без працы, грошай, будучыні і хоць нейкай перспектывы. Тыя, хто напаўняў рэстараны і вясёла разважаў, што «ад вайны грошай толькі больш стала», апынуцца ў сітуацыі, калі ім няма чым карміць сваіх дзяцей.
Аднамомантнае знішчэнне дзясяткаў тысяч дробных бізнесаў — гэта вельмі сур'ёзны ўдар па эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай стабільнасці ў РФ. Да восені павінны пачацца вельмі цікавыя наступствы.
Іван Якаўіна, «Фэйсбук»