Атака на Wildberries: давайце паглядзім на факты
7- Тарас Березовец
- 24.07.2026, 14:48
- 3,150
Гэта законная ваенная цэль для атакі.
Чаму ЗСУ атакуюць склады Wildberries? Давайце паглядзім на факты.
Абарот аб’яднанай кампаніі Wildberries & Russ па выніках 2025 года дасягнуў 6,1 трлн руб. (вырас на 49% у параўнанні з папярэднім годам), а чысты прыбытак склаў 175 млрд руб. Акрамя таго, у інтэрнэце шмат рэкламы расійскіх прадпрыемстваў, што праз гэты маркетплэйс гандлююць таварамі ваеннага і падвойнага прызначэння.
Гэта законная ваенная цэль для атакі, якая, акрамя таго, дае працу наступным катэгорыям. Складскі персанал і лагістыка: каля 150–200 тыс. работнікаў забяспечваюць апрацоўку тавараў у буйных размеркавальных цэнтрах. Пункты выдачы заказаў (ПВЗ): больш за 150 тыс. чалавек працуюць непасрэдна з кліентамі на выдачы тавараў. Партнёры і прадаўцы: маркетплэйс аб’ядноўвае больш за 1 млн сэлераў, якія ствараюць працоўныя месцы для некалькіх мільёнаў сумежных спецыялістаў, сярод якіх таксама «ветэраны СВА», г.зн. ваенныя злачынцы.
Выснова: гэта законная цэль для атак СОУ, якая наўпрост і ўскосна аказвае паслугі расійскім узброеным сілам. Акрамя таго, у сетцы дастаткова інфармацыі пра тое, што склады Wildberries выкарыстоўваюцца для зборкі і захоўвання ўдарных БПЛА.
Тарас Березовец, «Фэйсбук»