Армянскі каньяк трапіў пад забарону ў Беларусі
Гаворка пра «Армянскі каньяк» шасцігадовай вытрымкі.
Армянскі каньяк трапіў пад забарону ў Беларусі, бо аказаўся не каньяком. Падрабязнасці паведамляе Дзяржстандарт.
Гаворка пра «Армянскі каньяк» шасцігадовай вытрымкі. Яго вытворцам пазначана ТАА «Вінна-каньячны дом «Шахназарян» (горад Егвард, Арменія). Як высветлілася падчас праверкі, паказчык «масавая канцэнтрацыя дубільных рэчываў» пры нарматыве не менш як 0,3 грама на кубічны дэцыметр склаў 14 ± 0,03.
У Дзяржстандарце патлумачылі, што прадукцыі надалі вонкавы выгляд і асобныя ўласцівасці каньяку. Згаданы алкаголь забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі з 25 ліпеня 2026 года.