19 красавiка 2026, Нядзеля, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе ўпершыню на топ-узроўні залічылі гол паводле правіла «афсайду Вэнгера»

1
У Канадзе ўпершыню на топ-узроўні залічылі гол паводле правіла «афсайду Вэнгера»

Як працуюць эксперыментальныя правілы.

У Канадскай прэм’ер-лізе ўпершыню залічылі гол паводле эксперыментальных правілаў аб афсайдзе, якія прапанаваў Арсен Вэнгер, піша BBC.

Паводле дзеючых правілаў гол нападніка «Пасіфіка» Алехандра Дыяса у вароты «Галіфакс Уондэрэрс» (2:2) у любой іншай лізе адмянілі б, палічыўшы становішча гульца «па-за гульнёй».

На дадзены момант паводле правілаў Міжнароднай рады футбольных асацыяцый (IFAB) гульцы лічацца ў становішчы «па-за гульнёй», калі любая частка іх цела, акрамя рук і кісцей, знаходзіцца бліжэй да варот, чым апошні абаронца суперніка.

Аднак канадская ліга стала першай топ-лігай, дзе вырашылі апрабаваць новае правіла, згодна з якім становішча па-за гульнёй фактычна азначае наяўнасць бачнага прасвету паміж атакуючым гульцом і апошнім абаронцам каманды. То бок пакуль любая частка цела гульца, якой ён можа забіць, знаходзіцца на адной лініі з абаронцам, афсайд не фіксуецца.

Раней прапанову Вэнгера выпрабоўвалі ў юнацкіх спаборніцтвах у Італіі і Нідэрландах. У студзені УЕФА не падтрымаў гэтае наваўвядзенне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках