Мінскія ўлады не ведаюць, як правільна пішацца прозвішча Дуніна-Марцінкевіча
5- 16.04.2026, 14:46
- 2,330
Не ўсе засвоілі школьную праграму.
Прозвішча класіка беларускай літаратуры скажылі на шыльдзе з назвай вуліцы ў яго гонар. Фота апублікаваў у Threads карыстальнік пад імем who_is_jhon_golt, заўважыў сайт Сharter97.org
На шыльдзе першая частка падвойнага прозвішча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча скарацілі і пазначылі як імя.
Вуліцы, названыя ў гонар вядомага пісьменніка, ёсць у некалькіх гарадах Беларусі – Мінску, Гродне, Вілейцы, Маладзечне, Бабруйску, але каментатары адзначылі, што гаворка ідзе менавіта пра сталічную, якая знаходзіцца недалёка ад станцыі метро «Пушкінская» ў Фрунзенскім раёне.
Wyświetl w Threads