У Кангрэсе ЗША запусцілі працэдуру імпічменту кіраўніку Пентагона Піту Хегсету
2- 9.11.2026, 23:54
- 1,914
ФОТА: ANNABELLE GORDON/ KEYSTONE PRESS AGENCY/WWW.GLOBALLOOKPRESS.COM
Галасаванне можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.
У Кангрэс ЗША ўнеслі прапанову аб адхіленні ад пасады міністра вайны Піта Хегсета, паведамляе ABC News.
Прапанову ўнёс член Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі Томас Мэсі. Галасаванне можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні. Для адхілення Хегсета ад пасады спатрэбілася б большасць у дзве траціны галасоў у Сенаце — верхняй палаце парламента ЗША.
Прапанову, унесеную Мэсі, сканцэнтраваная найперш на вайне супраць Ірана, але таксама закранае ролю Хегсета ў ваенных аперацыях у Емене і Венесуэле.
«Некаторыя з маіх калег сцвярджаюць, што міністр абароны Хегсет працаваў эфектыўна і што яны падтрымліваюць гэтую вайну, таму яны маюць намер галасаваць супраць працэдуры адхілення ад пасады. Але справа зусім не ў гэтым. Пытанне ў тым, ці здзейсніў ён дзеянні, якія апраўдваюць працэдуру адхілення, — і адказ: так, восем разоў», — напісаў Мэсі ў сацсетцы X.
Раней Хегсет выступаў у абарону ваенных дзеянняў адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа у Іране, Венесуэле і Емене. Паводле яго слоў, тыя, хто ставіць пад сумнеў гэтыя дзеянні, такім чынам «ставяць пад сумнеў саміх салдат і іх гістарычныя дасягненні».