9 лiстапада 2026, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расію вярнуўся дэфіцыт паліва

У Расію вярнуўся дэфіцыт паліва
Ілюстрацыйнае фота

Бензіна і дызельнага паліва не стае як мінімум у шасці рэгіёнах РФ.

У Расіі зноў узнік дэфіцыт паліва як мінімум у шасці рэгіёнах пасля ўкраінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых заводах. На некаторых аўтазапраўках абмежавалі продаж бензіну і дызельнага паліва, а ў асобных выпадках поўнасцю забаранілі адпуск паліва ў каністры. Пра гэта 9 лістапада паведаміла Reuters.

За апошнія дзве тыдні Украіна атаковала як мінімум восем буйных расійскіх НПЗ. Удары ўзмацніліся пасля 30 кастрычніка, калі абвешчанае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам энергетычнае перамір'е паміж Кіевам і Масквой не ўступіла ў сілу.

Падчас апошняй атакі ўкраінскія сілы ўначы нанеслі ўдар па другім па велічыні нафтаперапрацоўчым заводзе Расіі ў горадзе Кірышы Ленінградскай вобласці. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Дроздэнка.

З-за атак Расія страчвае магчымасці па вытворчасці бензіну і дызельнага паліва, што ўзмацняе рызыкі перабояў з унутранымі пастаўкамі. У прыватнасці, у Карэліі ўвялі абмежаванні на аўтазапраўках уздоўж аўтамабільных трас. Цяпер вадзіцелі могуць набыць не больш за 30 літраў бензіну і 50 літраў дызельнага паліва. Рэалізацыю паліва ў каністры поўнасцю прыпынілі.

Губернатар Карэліі Артур Парфенчыкаў заявіў, што меры носяць часовы характар і неабходныя для прадухілення панічных закупак і раўнамернага размеркавання паліва. Абмежаванні дзейнічаюць на запраўках найбуйнейшай расійскай нафтавай кампаніі «Роснефть».

Такія ж ліміты ўвялі на запраўках «Роснефть» у Улан-Удэ, адміністрацыйным цэнтры Бураціі. Абмежаванні таксама зафіксаваныя ў Забайкальскім краі, Ніжагародскай, Архангельскай і Пензенскай абласцях, а таксама ў Краснаярскім краі.

Reuters нагадвае, што падобная сітуацыя ўжо ўзнікала ў Расіі летам пасля папярэдняй хвалі ўкраінскіх атак беспілотнікамі на НПЗ, якая супала з пікам сезоннага попыту. Тады расійскія ўлады зноў абмежавалі экспарт бензіну, а ў ліпені ўвялі абмежаванні і на замежныя продажы дызельнага паліва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲