Алесь Бяляцкі расказаў, на што патраціць Нобелеўскую прэмію міру
1- 7.11.2026, 13:59
- 1,218
Частку сумы праваабаронца збіраецца накіраваць на свой новы праект.
Кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, экс-палітвязень Алесь Бяляцкі пакуль не скарыстаўся грашыма Нобелеўскай прэміі міру 2022-га года (гаворка пра суму каля 300 тысяч еўра): у яго няма банкаўскага рахунку, а адкрыць яго беларускаму эмігранту няпроста.
Пра гэта праваабаронца расказаў у інтэрв’ю Deutsche Welle, дадаўшы, што сутыкаецца з тымі ж цяжкасцямі, што і многія ягоныя суайчыннікі за мяжой.
Частку сумы ён мае намер накіраваць на новы праект. Пад эгідай яго фонду будзе заснаваная прэмія для маладых людзей з Беларусі, іншых краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, дзе парушаюцца правы чалавека. Яе плануюць уручаць штогод, каб падтрымліваць тых, хто не можа раскрыць свой патэнцыял на радзіме.
Яшчэ адну частку грошай Бяляцкі адкладзе на ўладкаванне побыту. Паводле яго слоў, з краіны яго выслалі без сродкаў, таму трэба неяк наладжваць жыццё.
На пытанне журналісткі Аляксандры Багуслаўскай, ці збіраецца ён купіць аўтамабіль, Бяляцкі адказаў, што ў яго няма вадзіцельскіх правоў і пра куплю ён не думае
Праваабаронцу вызвалілі ў снежні 2025-га года у межах масавага вызвалення палітвязняў.