6 лiстапада 2026, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёў зладзіў скандал у прамым эфіры з-за праўды пра Алешкі

10
Салаўёў зладзіў скандал у прамым эфіры з-за праўды пра Алешкі
Уладзімір Салаўёў

Крамлёўскі прапагандыст напаў на Z-блогера.

Адзін з галоўных рупараў крамлёўскай прапаганды Уладзімір Салаўёў выйшаў з сябе ў эфіры свайго шоу на дзяржаўным расійскім тэлеканале. Прычынай стала заява Z-блогера Уладзіміра Раманава, які параўнаў, колькі жыхароў часова акупаваных Алешкаў эвакуявалі на падкантрольную Кіеву тэрыторыю і на тэрыторыю, падкантрольную Расіі.

30 кастрычніка Раманаў напісаў у сваім Telegram-канале, што на ўкраінскі бок выехалі 17 аўтобусаў, а на расійскі толькі 4. Той факт, што большасць жыхароў Алешкаў выбрала Украіну, супярэчыць крамлёўскім байкам пра «вызваленне», таму Салаўёў, не стрымліваючыся, накінуўся на блогера з абвінавачваннямі. Зрываючыся на крык, ён абражаў Раманава і пагражаў яму турмой.

«Ты падонак і павінен трапіць у турму. І незразумела, як ты там (у Алешках — рэд.) апынуўся і што ты там рабіў. Ты мярзота, якая павінна сядзець у турме. Ты пасобнік ворага... Ты ліеш ваду на млын ворага... Сядзець павінен разам з такімі, як Мантян, і іншымі», — крычаў Салаўёў.

Астатнія прапагандысты ў студыі ў гэты час рабілі выгляд, нібыта не разумеюць, пра каго ідзе гаворка.

Зазначым, Раманаў пасля крытыкі Салаўёва знік.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲