ЗСУ ўдарылі па расіянах іх жа зброяй
- 6.11.2026, 18:24
- 2,686
Відэафакт.
Байцы Трэцяй асобнай штурмавой брыгады ЗСУ падчас аперацыі «Вівальдзі» праніклі ў тыл расійскіх войскаў, захапілі мінамётную пазіцыю і адкрылі агонь па акупантах з іх жа зброі. Пра гэта паведамілі самі вайскоўцы, піша «Главком».
Паводле слоў штурмавікоў з пазыўнымі «Танк» і «Гуль», падчас прасоўвання ў лясным масіве яны выявілі два сховішчы і 120-мм мінамёт. Расійскія вайскоўцы спачатку не распазналі ўкраінцаў і прынялі іх за сваіх.
У ходзе аперацыі байцы ўзялі ў палон некалькі расійскіх вайскоўцаў, сярод якіх быў камандзір мінамётнага разліку.
Пасля гэтага штурмавікі разгарнулі захоплены мінамёт у бок расійскіх пазіцый і пачалі абстрэл. Паводле слоў «Танка», першы стрэл быў прыстрэлачным, а пасля другога камандны пункт пацвердзіў траплянне.