Баі за Малую Токмачку: сітуацыя для расійскіх войскаў пагоршылася
4- 6.11.2026, 11:32
- 1,792
Частка выяўленых груп ЗСУ адступіла або была ліквідаваная.
На Арэхавскім напрамку ў Запарожскай вобласці украінскія сілы скарацілі зону пранікнення расійскіх вайскоўцаў у Малай Токмачцы.
Паводле дадзеных OSINT-даследчыка Majakovsk, на дадзены момант невялікія ачагі прысутнасці расійскіх падраздзяленняў застаюцца толькі ў раёне паштовага аддзялення. Частка раней выяўленых груп адступіла або była ліквідаваная, удакладніў ваенны аглядальнік.
У той жа час на Славянскім напрамку, паводле інфармацыі OSINT-даследчыка, пашырылася зона пранікнення расійскіх вайскоўцаў у Мікалаеўцы. У
чацвер, 5 лістапада, украінскі вайсковец ліквідаваў там па меншай меры двух расійскіх салдат. Пры гэтым за апошні час колькасць расійскіх ачагоў пранікнення ў горадзе скарацілася ў параўнанні з папярэднім месяцам.