Беларуска выйдзе ў сукенцы вагой 15 кг на конкурсе «Міс Сусвет»
2- 6.11.2026, 11:36
- 1,384
З сабой у Пуэрта-Рыка яна везе больш за 60 нарадаў.
Беларуска выйдзе на конкурс «Міс Сусвет» у Пуэрта-Рыка ў нарадзе вагой каля 15 кілаграмаў. Фінал адбудзецца 8 лістапада, паведамляе «Комсомолка».
Краіну прадставіць Алія Кароткая: яна стала першай віцэ-міс «Міс Беларусь – 2025» і заняла трэцяе месца на конкурсе «Міс БРІКС – 2026». З сабой у Пуэрта-Рыка яна везе больш за 60 нарадаў.
«Але галоўных два: нацыянальны строй ад беларускага дызайнера Дзмітрыя Цітушкіна і вячэрняя сукенка, якую пашыла мая мама, дызайнерка Дыяна Кароткая», — расказала дзяўчына.

Нацыянальны строй вытрыманы ў яскравай каляровай гаме. Для яго выкарысталі некалькі відаў тканін, сярод іх капрон, шыфон і крышталь. Галоўны акцэнт зроблены на галаўным уборы: гэта карона з каласамі, васількамі і гронкамі рабіны. На плячах замацаваныя каркасныя букеты з васількоў. Нарад важыць прыкладна 15 кілаграмаў.
Для вячэрняга выхаду ў ўдзельніцы беласнежная сукенка з вялікай колькасцю дэталяў: устаўкамі са страўсіных пёраў і арганзы, металічнымі аплікацыямі, стразамі і бісерам. Мама збірала іх у адну кампазіцыю больш за месяц.