«Пайшоў разлад у самым Крэмлі»
- 5.11.2026, 17:52
- 4,386
Як будзе выкручвацца Пуцін?
Ваенны эксперт Алег Жданаў распавёў пра новы віток супрацьстаяння «вежаў Крэмля». Пра гэта ён заявіў у аналітычным відэа на сваім YouTube-канале.
Паводле яго слоў, паміж лідарам Кітая і кіраўніком Расіі адбылася тэлефонная размова, прычым вельмі жорсткая. «Сі Цзіньпін цяпер патрабуе ад Пуціна падпісання доўгатэрміновых дагавораў з гарантыямі для кітайскіх кампаній, што Далёкі Усход і Сібір (усё, у што яны там укладваюць грошы і што асвойваюць) застануцца пад іх кантролем. А як жа тады абяцанне Пуціна даць ЗША магчымасць інвеставаць у здабычу рэдказямельных металаў на тэрыторыі Расіі? Гэта велізарнае пытанне», — адзначыў Жданаў.
Ён дадаў, што Пекін цяпер моцна цісне на Пуціна і патрабуе замацаваць дагаворамі ўсе раней дасягнутыя дамоўленасці. Расія, паводле яго ацэнкі, апынулася паміж молатам і кавадлам, а ў Крэмлі зноў пачалася «вайна вежаў»: адны прапануюць хутка падпісаць дакументы і «легчы» пад Кітай дзеля нейкіх «плюшак», іншыя запярэчваюць, што рабіць гэтага нельга, паколькі трэба заставацца вялікай імперыяй, «хаця кульгавай і крывой, але імперыяй».
«У самым Крэмлі пачаўся разлад праз рознагалоссі ў меркаваннях. Гэта вельмі цікавы момант. Паглядзім, як Пуцін будзе выкручвацца з-пад ціску Сі Цзіньпіна ў пытанні заключэння дагавораў на эксплуатацыю прыродных багаццяў Расіі Кітаем», — падсумаваў афіцэр ЗСУ.