У ЗША пачалі закрывацца ўчасткі для галасавання на выбарах у Кангрэс
- 4.11.2026, 2:24
Працу ўжо спынілі ўчасткі ў некалькіх акругах штатаў Індыяна і Кентукі.
Выбарчыя ўчасткі для галасавання на прамежкавых выбарах у Кангрэс пачалі закрывацца ў ЗША.
А 18:00 паводле часу Усходняга ўзбярэжжа ЗША (02:00 4 лістапада па Мінску) працу спынілі ўчасткі ў некалькіх акругах штатаў Індыяна і Кентукі. Праз гадзіну (03:00 па Мінску) перастануць прымаць бюлетэні ў Вірджыніі, Вермонце, Джорджыі, Паўднёвай Караліне і некаторых іншых штатах. А 04:00 па Мінску галасаванне цалкам або часткова спыніцца яшчэ ў 19 штатах і ў сталічным акрузе Калумбія. У Нью-Ёрку і яшчэ некаторых штатах участкі спыняць працу а 05:00 па Мінску. А 09:00 па Мінску галасаванне завершыцца на Алеуцкіх астравах у штаце Аляска.
На прамежкавых выбарах перавыбіраюцца найперш трэцяя частка Сената і ўся Палата прадстаўнікоў Кангрэса, а таксама губернатары 36 штатаў і тэрыторый. Абедзве палаты Кангрэса знаходзяцца пад кантролем кіроўнай Рэспубліканскай партыі ЗША. Кангрэс наступнага, 120-га склікання, які будзе сфармаваны па выніках выбараў, прыступіць да працы 3 студзеня 2027 года.