«Ідзе проста адлоў»
- 3.11.2026, 23:23
- 2,322
Расійскі генерал раскрыў праўду пра патаемную мабілізацыю ў РФ.
Новая хваля мабілізацыі ў Расіі не абвешчана, але яна ідзе поўным ходам і патаемна. Людзей літаральна адлоўліваюць і пад ціскам прымушаюць падпісваць кантракты з Мінабароны РФ.
Пра гэта адкрыта расказаў расійскі генерал-палкоўнік у адстаўцы Леанід Івашоў, перадае Dialog.UA.
Ён адзначыў, што Крэмль спусціў рэгіёнам планы, колькі трэба прыцягнуць у акупацыйнае войска.
«Што да мабілізацыі. Я спрабаваў разабрацца. Для працягу вайны, для перамогі ваенкаматы, рэгіянальныя ўлады атрымліваюць загады, колькі трэба прыцягнуць у Узброеныя сілы… Ідзе проста адлоў, адлоў сёння! (…) Адлоў, каб злавіць тых, хто ўжо дзесьці служыў, і любым спосабам, падманам, падтасоўкамі адразу адправіць на фронт. Другі спосаб — не сілавы, а падманны, абяцаннем велізарных грошай, абяцаннямі, што будуць сядзець у тыле і гэтак далей. Гэты спосаб масава прымяняецца… Некаторых забіраюць у хатніх тапачках, без вопраткі. Мэта — прымусіць падпісаць кантракт з Мінабароны», — расказаў генерал.
Ён адзначыў, што гэтых людзей, якіх пад ціскам прымушаюць падпісваць кантракты, потым крэмлёўская прапаганда называе «дабраахвотнікамі» і выкарыстоўвае як доказ таго, што расіяне жадаюць браць удзел у вайне.