19 лiстапада 2026, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае самая прыгожая вёска ў свеце

2
Як выглядае самая прыгожая вёска ў свеце

Сапраўдныя дэкарацыі да казкі.

У англійскім графстве Глостэршыр ёсць невялікая вёска Біберы (Bibury), якую называюць самай прыгожай у свеце. Яна размешчаная сярод зялёных пагоркаў рэгіёна Котсволдс і славіцца старадаўнімі каменнымі дамамі, вузкімі вулачкамі, маляўнічай ракой і пастаральнымі пейзажамі. Найбольш пазнавальны від паселішча — шэраг старадаўніх катэджаў Arlington Row — нагадвае дэкарацыі да гістарычнага фільма, піша The Independent (пераклад — сайт Charter97.org).

Дамы Біберы пабудаваныя з мясцовага вапняку цёплага залатаватага адцення. Іх адрозніваюць пахілыя дахі, невялікія вокны, масіўныя коміны і фасады, аплеценыя зелянінай. Асабліва маляўніча выглядае шэраг старадаўніх двухпавярховых катэджаў уздоўж вузкай дарожкі.

Вёска з гісторыяй даўжынёй у некалькі стагоддзяў

Знакамітыя катэджы маюць незвычайнае мінулае. У XIV стагоддзі будынак выкарыстоўвалі як склад для захоўвання воўны, а ў XVII стагоддзі яго перабудавалі ў жыллё для ткачоў. Насупраць дамоў раскінуўся зялёны луг, праз які працякае рака Колн.

Галоўная славутасць Біберы — старадаўнія каменныя дамы, што адлюстроўваюцца ў водах ракі Колн на фоне зялёных лугоў.

Біберы вядомая не толькі архітэктурай. У наваколлі можна пабачыць старадаўнюю царкву Святой Марыі, невялікія масткі, вадзяныя лугі і традыцыйныя англійскія краявіды. Менавіта спалучэнне гістарычнай забудовы і прыроды стварае той самы пазнавальны вобраз англійскай вёскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲