19 лiстапада 2026, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянін: Сорамна за суайчыннікаў

1
Расіянін: Сорамна за суайчыннікаў

З правілаў бываюць выключэнні.

«Пабываў у Беларусі, не ў «Белоруссии». Які ж крынж ловіш з суайчыннікаў, якія едуць у іншую краіну і не могуць вывучыць яе назву. Беларусы, вы шыкоўныя. Шыкоўная краіна, культура, гісторыя. Натхніўшыся, пачаў нават чытаць «Хатынскую аповесць» у арыгінале».

На пост адгукнуліся і беларусы, і расіяне. Першыя падзякавалі за паважлівае стаўленне да краіны, а многія з другіх адзначылі, што не разумеюць суайчыннікаў, якія паводзяць сябе па-хамску за мяжой.

Што пішуць беларусы

Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

— Сгодная на сто адсоткаў. Беларусы крутыя, і вельмі сорамна за нашых неадэкватных грамадзян, якія ганьбяць рускіх сваёй неадукаванасцю і невыхаванасцю, хамяць, смецяць, зневажаюць чужую мову і культуру.

— За Беларусь асобны дзякуй. Прыязджайце яшчэ. Будзем рады.

— Калі не могуць вывучыць — гэта адно. Але некаторыя не хочуць — тут ужо зусім іншая песня і іншае стаўленне.

— Што да «шыкоўнай гісторыі», раю вывучыць, як твая краіна стагоддзямі праводзіла палітыку русіфікацыі, абмяжоўваючы мову, культуру і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. Будзе больш захапляльнае чытво, чым «Хатынская аповесць».

— За Беларусь дзякуй! Прыязджайце да нас, заўсёды рады добрым людзям!

— За «Хатынскую аповесць» Адамовіча асобны дзякуй. Годны выбар!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲