Беларускі хакеіст закінуў дзве шайбы за клуб АХЛ
- 19.11.2026, 11:43
Ягор Сідароў адзначыўся ў складзе «Сан-Дыега».
Беларускі нападнік Ягор Сідароў дапамог «Сан-Дыега» здабыць буйную перамогу над «Бэйкерсфілдам» у рэгулярным чэмпіянаце АХЛ: 7:1, паведамляе betnews.by.
Сідароў адкрыў лік на 5-й хвіліне, рэалізаваўшы большасць, а на 29-й хвіліне закінуў пятую шайбу гаспадароў. Усяго ён нанёс чатыры кідкі па варотах і скончыў сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці +2. Па выніках матчу Ягора прызналі трэцяй зоркай.
Астатнія шайбы ў складзе «Сан-Дыега» закінулі Міятавіч (хэт-трык), Фарэл і Трафф. У гасцей адзначыўся Гаўард.
У гэтым сезоне на рахунку Сідарова 6 (3+3) ачкоў у 15 матчах.