У Севастопалі пачаўся паліўны ажыятаж пасля атак на Крымскі мост
8- 19.11.2026, 11:27
- 4,484
На АЗС утварыліся вялізныя чаргі.
Пасля атак на Крымскі мост у акупаваным Севастопалі на АЗС утварыліся чаргі з-за масавай скупкі паліва. Мясцовыя акупацыйныя ўлады ўвялі абмежаванні на продаж бензіну — за адну запраўку можна набыць поўны бак і не больш за 20 літраў у каністрах.
Пра новыя правілы паведаміў акупацыйны губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў.
Абмежаванні ўступілі ў сілу з 00:00 на аўтазапраўках сетак «Атан» і «ТЭС».
Паводле звестак OSINT-праекта Exilenova+, пасля удараў па Крымскім мосце мясцовыя жыхары пачалі масава наведваць АЗС, баючыся перабояў з пастаўкамі паліва з-за збояў у лагістыцы. Некаторыя кіроўцы, паводле паведамленняў мясцовых паблікаў, скуплялі за адзін раз па 200–500 літраў бензіну.
Гэта прывяло да ўтварэння чаргаў на запраўках. З-за празмерных аб'ёмаў закупак з боку асобных кіроўцаў астатнія жыхары не маглі запраўіць свае аўтамабілі.
Разважаеў таксама адзначыў, што раней некаторыя людзі ўвозілі ў акупаваны Крым праз мост па 100–200 літраў паліва на ўласным транспарце.
Акупацыйныя ўлады патлумачылі ўвядзенне абмежаванняў неабходнасцю забяспечыць доступ да бензіну для ўсіх жыхароў і не дапусціць масавай скупкі паліва асобнымі кіроўцамі.