19 лiстапада 2026, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы набылі дом і «патанулі» падчас першага ж дажджу

4
Беларусы набылі дом і «патанулі» падчас першага ж дажджу

Высветлілася, што справа ў ухіле тратуара.

У канцы мая беларуска Галіна Пятроўна разам з мужам набыла ў Капылі, на вуліцы Цімкавіцкай, дом, разлічваючы зрабіць у ім рамонт да 1 верасня, перабрацца туды, а папярэдняе жыллё аддаць дзецям. Планы зламаў першы ж летні дождж: стала заліваць участак разам з будынкам, піша mlyn.by.

— Гэта быў нават не ліўн, а проста невялікі дождж. Я прыехала да дома і спалохалася: там усё плавала ў вадзе! — успамінае жанчына. У той жа дзень яна звярнулася ў ЖКГ з просьбай адпампаваць ваду.

— Там толькі паціснулі плячыма: «Мы што, кожны раз пасля дажджу будзем вам ваду адпампоўваць?» Я спрабавала растлумачыць, што мой дом затапіла, — мне параілі звярнуцца па дапамогу ў МНС.

Паводле слоў беларускай, вада з праезнай часткі ідзе проста да ўчастка з-за няўдала ўкладзенага тратуара. Аднак званкі ў службу 115 і звароты ў інстанцыі выніку не прынеслі: у адказе ЖКГ гаварылася, што ўсё зроблена ў адпаведнасці з будаўнічымі нормамі.

— Але як такое можа быць, калі дом падтапляецца? Калі мы яго купілі, пачалі рабіць рамонт, паднялі падлогі — там ужо была вада. Вычысцілі ўсё, зрабілі новую падсыпку, паклалі падлогі — а толку? Толькі дождж — нас адразу топіць!

Жанчына падкрэсліла: з гэтай жа праблемай пакутавалі і папярэднія ўладальнікі дома. Яны таксама пісалі лісты ва ўсе інстанцыі — у выніку камунальныя службы ўсталявалі некалькі негерметычных калодзежаў. Але яны напаўняюцца літаральна за пару хвілін. Новыя работы таксама выніку не прынеслі.

— Зрабілі падсыпку ад суседняга дома, цяпер там штучна створаны ўхіл у бок нашага дома пад вуглом 15 градусаў. То бок вады стала яшчэ больш! Плюс выкапалі пад маімі вокнамі яшчэ адзін калодзеж: але ж там перапад вышынь, верхняе кальцо апынаецца на ўзроўні фундамента! Гэтыя калодзежы трэба ліквідаваць! Толькі тады наш участак не будзе падтапляцца!

Сітуацыю пракаментаваў старшыня Капыльскага райвыканкама Іван Дамашэвіч.

— Праблема сапраўды мае месца. Левая частка дома заяўніцы знаходзіцца і на горцы, і ў яме, утвараецца мінімальны збор вады. Мы выкапалі прыёмны дрэнажны канал, заасфальтавалі праезд. Але вуліца Цімкавіцкая без камунікацый, таму зрабілі калодзеж. Пакуль ён без гідраізаляцыі: вясной абавязкова яе зробім. Плюс уладкуем павышаны бардзюр. Пасля гэтага дажджавыя і талыя воды на ўчастак больш паступаць не будуць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲