Трамп правёў асобныя сустрэчы з Пуціным і Сі Цзіньпінам
3- 19.11.2026, 10:23
- 2,584
Фота: Reuters
Амерыканскі лідар высока ацаніў свае адносіны са старшынём КНР.
ЗША і Кітай імкнуцца садзейнічаць урэгуляванню і завяршэнню вайны ва Украіне, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту АТЭС.
Амерыканскі лідар таксама высока ацаніў свае адносіны са старшынём КНР і заявіў, што іх сяброўства мацнее, перадае CCTV.
«Мы абодва хочам дапамагчы ў урэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Мы хацелі б, каб ён скончыўся. Думаю, я цалкам магу гаварыць ад імя нас абодвух», — сказаў Трамп.
Да сустрэчы з Сі Цзіньпінам Трамп правёў перамовы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным. Размова доўжылася менш за гадзіну.
Як паведаміў памочнік расійскага дыктатара Юрый Ушакоў у размове з ІС «Вести», Пуцін і Трамп абмеркавалі ўрэгуляванне вайны ва Украіне, двухбаковыя адносіны і падрыхтоўку да прадстаялай трохбаковой сустрэчы з Сі Цзіньпінам.
Саміт АТЭС праходзіць у кітайскім Шэньчжэне 18–19 лістапада. На 19 лістапада запланавана трохбаковая сустрэча кіраўнікоў Расіі, ЗША і Кітая.