19 лiстапада 2026, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico папярэдзіла пра ўстойлівую да антыбіётыкаў супербактэрыю ў Еўропе

3
Politico папярэдзіла пра ўстойлівую да антыбіётыкаў супербактэрыю ў Еўропе
Фота: Adri Salido/Getty Images

Гаворка ідзе пра бактэрыю Klebsiella pneumoniae.

У еўрапейскіх бальніцах рэзка распаўсюджваецца ўстойлівая да антыбіётыкаў «супербактэрыя», якая лёгка перадаецца паміж пацыентамі і ўсё цяжэй паддаецца лячэнню. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC).

Гаворка ідзе пра бактэрыю Klebsiella pneumoniae, штамы якой эвалюцыянавалі і сталі ўстойлівымі нават да найноўшых антыбіётыкаў. Як піша Politico, колькасць выпадкаў інфекцый крывацёку, выкліканых Klebsiella pneumoniae, павялічылася на 72% у перыяд з 2019 да 2025 года. Гэта значна ніжэй за мэтавы паказчык зніжэння захваральнасці на 5% да 2030 года.

Пры гэтым звязаныя з бактэрыяй інфекцыі ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для пацыентаў, бо маюць высокі ўзровень смяротнасці — ад 40% да 70%. Як паказваюць даследаванні, некаторыя яе штамы становяцца ўстойлівымі амаль да ўсіх антыбіётыкаў, уключаючы новыя.

Паводле слоў супрацоўніка ECDC Крысціяна Гіске, вынікі даследавання рэзістэнтнасці да лячэння Klebsiella pneumoniae выклікалі «найбольшую заклапочанасць» з усіх дадзеных, сабраных пра супербактэрыі ў Еўропе за мінулы год. Ён адзначыў, што ў ЕС, Ісландыі і Нарвегіі праз устойлівасць бактэрый і грыбкоў да лекаў штогод памірае 35 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲