Еўрадэпутат звярнуўся да Сабаленкі
1- 16.11.2026, 10:21
- 4,370
Фота: Getty Images
Ён заклікаў беларускую тэнісістку падтрымаць сваіх суайчыннікаў.
Дэпутат Еўрапарламента Гельмут Брандштэтэр звярнуўся да беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі пасля яе скандальных выказванняў пра украінцаў падчас матчу з Элінай Світолінай.
«Гэтая жанчына павінна разумець, наколькі ёй пашанцавала. У Беларусі нямала мужчын і жанчын знаходзяцца за кратамі толькі за тое, што заявілі пра жаданне жыць на волі. Яны маюць патрэбу ў яе падтрымцы», — напісаў Брандштэтэр.
Раней тэнісістка Арына Сабаленка апынулася ў цэнтры скандалу пасля матчу супраць Эліны Світолінай на выніковым турніры WTA 2026. З'явілася відэа, дзе яна абразіла украінцаў.