16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучныя выбухі ў Азове: гараць нафтабаза і ГРС

3
Гучныя выбухі ў Азове: гараць нафтабаза і ГРС

Дроны Узброеных сіл Украіны паразілі адразу два энергетычныя аб’екты РФ.

Уначы на 16 лістапада ў расійскім Азове (Ростоўская вобласць) прагрымела серыя выбухаў, пасля чаго на тэрыторыі нафтабазы пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць пра загаранне газаразмеркавальнай станцыі.

Паводле даных Exilenova+, адразу пасля першых выбухаў у горадзе ўспыхнуў пажар, а крыху пазней з’явіліся паведамленні пра палаючую нафтабазу. Яна ўваходзіць у паліўна-лагістычную інфраструктуру Азова. Размешчаны ў горадзе тэрмінал «Азовпродукт» займаецца захоўваннем і перавалкай светлых нафтапрадуктаў і метанолу. Яго рэзервуарны парк разлічаны на 30 тысяч кубаметраў паліва, а магутнасць прыёму і адпраўкі дасягае 60 тысяч тон у месяц. Прадукцыю могуць вывозіць аўтамабільным, чыгуначным і марскім транспартам.

Інфармацыю пра магчымы ўдар па аб’ектах пацвердзіў і OSINT-рэсурс Falcon Insight. Паводле папярэдніх даных яго аналітыкаў, удар мог прыйсціся па нафтабазе ў раёне вуліцы Кандаурава (каардынаты: 47°05'47.34"N 39°25'34.52"E).

Маштабы пашкоджанняў і наступствы атакі пакуль не ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲