ЗСУ атакуюць беспілотнікамі Маскву
- 15.11.2026, 20:51
- 3,350
Аэрапорт Внукава працуе з абмежаваннямі.
Сілы супрацьпаветранай абароны РФ нібыта збілі яшчэ 10 беспілотнікаў, што ляцелі на Маскву. Пра гэта ў тэлеграм-канале паведаміў мэр сталіцы РФ Сяргей Сабянін. Колькасць збітых на падлёце да Масквы БПЛА павялічылася да 14.
Каля 20:09 па Мінску Сабянін напісаў пра чатыры збітыя дроны. На месцах падзення абломкаў працуюць спецыялісты экстраных службаў. З 19:50 па Мінску абмежаванні ўвялі ў аэрапорце Внукава — авіягавань прымае і адпраўляе рэйсы па ўзгадненні.