16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палкоўнік Флінт прыдумаў, як вярнуць танкі ў бой

5
Украінскі палкоўнік Флінт прыдумаў, як вярнуць танкі ў бой

Танкі, пяхота і беспілотнікі сталі адзінай баявой сістэмай.

Украінскі палк CODE 9.2 распрацаваў новую тактыку выкарыстання бронетэхнікі, аб’яднаўшы танкі, пяхоту і беспілотнікі ў адну баявую сістэму. Падраздзяленне пад камандаваннем палкоўніка Аляксандра «Флінта» Настэнкі выкарыстоўвае ўласнае праграмнае забеспячэнне, спадарожнікавую сувязь Starlink і паветраную выведку, каб абараняць танкі ад дронаў і каардынаваць удары ў рэальным часе. Распрацоўка паказвае, як бронетэхніка можа прыстасоўвацца да сучаснай вайны, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Кожны танк абсталяваны тэрміналам Starlink і планшэтам, на які паступае выява з разведвальных беспілотнікаў. Дроны выяўляюць міны, перахопліваюць расійскія FPV-апараты і дапамагаюць наводзіць артылерыю. Уласная лічбавая сістэма палка аб’ядноўвае інфармацыю пра становішча пяхоты, бронетэхнікі і беспілотных падраздзяленняў, што дазваляе хутчэй прымаць рашэнні без чакання знешняй падтрымкі.

Асобная ўвага надаецца абароне тэхнікі. Паводле слоў Настэнкі, некаторыя танкі вытрымлівалі ад 10 да 15 трапленняў FPV-дронаў дзякуючы дадатковай антыдронавай брані і змене тактыкі.

Беспілотнікі выкарыстоўваюцца не толькі ў баі. Яны дастаўляюць пяхотнікам да 40 кілаграмаў запасаў за суткі на кожнага вайскоўца, што дазваляе скараціць колькасць рызыкоўных перамяшчэнняў.

Палк таксама укараняе штучны інтэлект для аналізу відэапатокаў і распрацоўвае уласны прататып баявой машыны пяхоты.

На думку аўтараў матэрыялу, досвед CODE 9.2 паказвае, што будучыня бронетэхнікі залежыць не ад асобных відаў узбраення, а ад іх узаемадзеяння. Заходнім арміям, уключаючы брытанскую, давядзецца гэтак жа хутка асвойваць гэтую мадэль вядзення вайны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲