Арына Сабаленка прайграла украінцы Світолінай і завяршыла выступ на выніковым турніры WTA
5- 14.11.2026, 9:43
- 1,496
Матч доўжыўся 1 гадзіну 55 хвілін.
Другая ракетка свету Арына Сабаленка завяршыла выступ на выніковым турніры WTA пасля паразы ад украінкі Эліны Світолінай, паведамляе «Зеркало».
Матч доўжыўся 1 гадзіну 55 хвілін і завяршыўся з лікам 3:6, 6:3, 1:6 на карысць украінкі. Сабаленка выканала адзін эйс, дапусціўшы пры гэтым тры двайныя памылкі, а таксама здолела рэалізаваць чатыры брэйк-пойнты з 11.
Світоліна па выніках групавога этапу заняла другое месца ў групе і выйшла ў паўфінал, дзе ёй будзе супрацьстаяць прадстаўніца Чэхіі Лінда Носкава.
У паралельным паядынку групы 2 расіянка Мірра Андрэева перамагла сваю суайчынніцу Дыяну Шнайдэр.