13 лiстапада 2026, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў прадставіць у Варшаве сваю кнігу «Літвіны»

2
Уладзімір Някляеў прадставіць у Варшаве сваю кнігу «Літвіны»

Прэзентацыя адбудзецца сёння ў «Доме сустрэч з гісторыяй».

13 лістапада ў Варшаве пачынаецца апошняя частка сёлетняга фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. У гэты дзень беларускі пісьменнік Уладзімір Някляеў сустрэнецца з чытачамі і прэзентуе сваю новую кнігу драматычных паэм «Літвіны». Мадэратарам сустрэчы будзе Андрэй Хадановіч.

Уладзімір Някляеў распавёў «Радыё Рацыя»:

— Кнігі выдадзены. Адна кніга — гэта мае драматычныя паэмы пра Ягайлу і Міндоўга. Яшчэ адна кніга — гэта пераклад «Гэй Бэн Гінома» на польскую мову. У творчым сэнсе ўсё, як павінна быць. Сказаць, што гэта не запатрабавана, ніяк не магу. Бо тут людзі, якія чыталі мяне там.

У прэзентацыі возьмуць удзел Кацярына Ваданосава і Васіль Калач. Яны прачытаюць фрагмент са сцэнай з драмы «Ягайла». Сустрэча пачнецца а 19:10 у «Доме сустрэч з гісторыяй» (ul. Zielna 39, 4-ы паверх).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲