12 лiстапада 2026, Чацвер, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Канстанцінаўка амаль цалкам знаходзіцца пад кантролем ЗСУ

СМІ: Канстанцінаўка амаль цалкам знаходзіцца пад кантролем ЗСУ

Заявы кіраўніка Крамля абвергнутыя.

Канстанцінаўка практычна цалкам знаходзіцца пад кантролем ЗСУ, нягледзячы на спробы расійскіх войскаў пранікнуць у горад і падрыхтаваць яго акупуцыю. Украінскія вайскоўцы адбіваюць атакі праціўніка, які таксама спрабуе абысці населены пункт і стварыць пагрозу акружэння.

Пра гэта паведамілі аналітыкі Deep State, каментуючы заяву расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пра нібыта ўсталяваны РФ кантроль над горадам і прапанову правесці там гуманітарную місію, перадае New Voice.

Паводле даных аналітыкаў, сітуацыя ў горадзе надзвычай складаная, бо за яго ідуць актыўныя баі. Праціўнік здзяйсняе пранікненне і спрабуе сабраць свае сілы для акупуцыі, але ўкраінскія вайскоўцы даюць адпор гэтым спробам і прыкладаюць усе намаганні, каб утрымаць населены пункт.

У Deep State падкрэслілі, што праціўнік спрабуе абысці горад і акружыць групоўку ўкраінскіх байцоў, што знаходзіцца там. Гэтаму таксама спрабуюць супрацьдзейнічаць.

«Аднак варта адзначыць, што найлепшая гуманітарная місія ў Канстанцінаўцы будзе ажыццёўлена ў выглядзе спынення штурмавых дзеянняў маскавітамі і спынення поўнага разбурэння горада ў выніку абстрэлаў, якія яны вядуць праз немагчымасць захапіць населены пункт. Усе астатнія спробы — гэта крывадушнасць, якой прыкрываецца Пуцін, каб скарыстацца сітуацыяй у сваіх інтарэсах на полі бою. На такое ні ў якім разе згаджацца нельга», — заявілі ў Deep State.

Яны падсумавалі, што бітва за Канстанцінаўку працягваецца.

12 лістапада ў Офісе Прэзідэнта Украіны заявілі, што Расія можа выкарыстаць магчымую гуманітарную аперацыю ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці, каб правесці ратацыю сваіх вайскоўцаў і завезці тэхніку.

Такую думку выказаў журналістам дарадца прэзідэнта па камунікацыях Дзмітрый Літвін. Паводле слоў Літвіна, расіяне ўжо паступалі падобным чынам падчас гуманітарнай аперацыі ў Алешках.

12 лістапада падчас сустрэчы са спецпасланцамі ЗША Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам у Крамлі расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатовая арганізаваць гуманітарную місію па эвакуацыі людзей з Канстанцінаўкі па аналагіі з Алешкамі.

Дыктатар сцвярджаў, што Расія нібыта кантралюе горад, і прапанаваў прыцягнуць да арганізацыі місіі амбудсмэнаў Украіны і РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲