Украінскія дроны знішчылі чатыры расійскія артылерыйскія сістэмы
- 12.11.2026, 22:28
Акупанты спрабавалі схаваць тэхніку ў лясапалосах.
На Гуляйпольскім накірунку аператары ўдарных беспілотнікаў DARTS 44-й асобнай артылерыйскай брыгады імя гетмана Данілы Апостала знішчылі чатыры расійскія артылерыйскія сістэмы і паразілі квадрацыкл з акупантамі.
Украінскія вайскоўцы апублікавалі кадры баявых дзеянняў, падчас якіх нанеслі серыю дакладных удараў па артылерыі і лагістыцы праціўніка.
За некалькі вылетаў пілоты DARTS знішчылі самаходную артылерыйскую ўстаноўку 2С3 «Акацыя», 152-мм гаўбіцу 2А65 «Мста-Б», 152-мм гармату 2А36 «Гіяцынт-Б» і 122-мм гаўбіцу Д-30.
Расійскія акупанты спрабавалі схаваць артылерыйскія сістэмы ў лясапалосах, аднак украінскія аператары беспілотнікаў выявілі іх і паразілі.