Амерыканцы не зразумелі недарэчны анекдот Пуціна
4- 12.11.2026, 22:07
- 4,506
Патлумачыць няўдалы «жарт» даручылі памочніку дыктатара РФ Ушакову.
Памочнік дыктатара РФ Юрый Ушакоў узяўся тлумачыць, што недарэчны анекдот пра «грошы ў тумбачцы», які Уладзімір Пуцін амерыканскім перамоўшчыкам расказаў, нібыта з'яўляецца метафарай палітыкі Еўрасаюза. Пра гэта піша ТАСС.
Па меркаванні прадстаўніка Крамля, гэты жарт нібыта дэманструе лагічны замкнёны круг, у які еўрапейскія лідары спрабуюць загнаць пытанні завяршэння вайны ва Украіне, якую развязаў расейскі дыктатар.