12 лiстапада 2026, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму маўчыць Лукашэнка?

5
Чаму маўчыць Лукашэнка?

Аб апошніх падзеях у «мірным» небе Беларусі.

У ноч на 11 лістапада Ваенна-паветраныя сілы Літвы атрымалі па тэхнічнай лініі паведамленне з Беларусі пра невядомыя аб'екты, што ляцелі ў іх бок. Жыхары краіны адзін за адным атрымлівалі розныя сігналы паветранай трывогі з-за магчымай прысутнасці дрона на тэрыторыі Літвы, піша «Салідарнасць».

Гэта не першы інцыдэнт у небе нашых суседзяў, калі беларускі бок папярэджвае іх пра патэнцыйную пагрозу. Так ужо было ў верасні 2025-га, калі сігналы па гарачай лініі атрымалі польскія і літоўскія вайскоўцы. У маі 2026-га Мінск зноў папярэдзіў Вільнюс, а таксама Рыгу і Талін пра магчымы залёт беспілотніка ў іх паветраную прастору.

Паказальна, што ў ноч на 11 лістапада дрон праляцеў і над нашай тэрыторыяй — над Жлобінам. І, мяркуючы па ўсім, пра сваё набліжэнне мясцовых жыхароў папярэдзіў ён сам: з месца падзей мясцовыя дзеляцца, што гук працы рухавіка дрона чула палова горада.

А ў ноч з 9 на 10 лістапада гук пралёту беспілотніка чулі на Віцебшчыне. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён мог упасці ў адной з вёсак Лёзненскага раёна.

Пралёты ў «мірным» небе Беларусі сталі руцінай. Часам яны падаюць, час ад часу — у межах гарадоў і вёсак. Але простых беларусаў, у адрозненне ад палякаў і літоўцаў, уласныя ўлады загадзя пра набліжэнне дронаў папярэджваць не лічаць патрэбным.

Для суграмадзян у сілавікоў пакуль ёсць толькі інструкцыя на выпадак, калі непрошаны госць ужо ўпаў. Як заўважыў гомельскі «Флагшток», у Ельскім раёне мясцовая раёнка апублікавала рэкамендацыі МУС.

І галоўным чынам яны прызваныя палегчыць жыццё сілавікам. Якіх, здаецца, найперш хвалюе, каб чалавек, які выявіў дрон, не стаў яго фатаграфаваць. Нам жа застаецца нагадаць пра рэкамендацыі з Украіны пра тое, як сябе паводзіць у выпадку набліжэння беспілотніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲