Выбух пад Пецярбургам: ліквідаваны топавы расійскі ваенны злачынца
9- 12.11.2026, 14:52
- 14,402
Дзмітрый Лабадзін — галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА.
У выніку выбуху аўтамабіля на Калпінскай шашы ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА Дзмітрый Лабадзін, паведаміла выданне 78.ru. Пазней выданне выдаліла гэтую інфармацыю са сваёй публікацыі.
Паводле даных сайтаў «Кніга катаў» і «Камандзіры правалу», пасаду штурмана 6‑й арміі ВПС і СПА займаў палкоўнік Дзмітрый Лабадзін. Дом, у якім ён зарэгістраваны, знаходзіцца за 400 метраў ад месца выбуху. Пра гэта сведчаць дадзеныя ўцечак, з якімі азнаёмілася «Агенцтва».
Выбух адбыўся сёння каля сёмай раніцы ў мікрараёне Славянка ў Шушарах.
Пад выбуховую хвалю трапіў аўтобус з 30—40 пасажырамі, у якім выбіла два шкла. Людзі, якія знаходзіліся ў аўтобусе, не пацярпелі.
«Агенцтву» не ўдалося датэлефанавацца да Лабадзіна — на званок ніхто не адказаў. Жонка Лабадзіна адказала на званок, але перапыніла размову. Паўторны званок жонка вайскоўца адхіліла.