11 лiстапада 2026, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта не проста палітыка

Гэта не проста палітыка
Віктар Юшчанка
Фота: «Настоящее время»

Свет аб’ядноўваецца вакол праўды.

Сёння з самай раніцы чытаю гэтыя навіны з Еўропы, з Берліна… І ведаеце, маё сэрца напаўняецца глыбокім трапятаннем і невымоўным пачуццём гонару за тое, як Еўропа, нарэшце, скідвае аковы ілюзій і ўсведамляе ўсю глыбіню тых лёсавызначальных выклікаў, што стаяць перад нашай агульнай цывілізацыяй.

Высокапаважаны спадар канцлер, дарагі Фрыдрых! Ваша ясная, прынцыповая пазіцыя адносна наступнага сямігадовага бюджэту ЕС — гэта не проста палітыка і не проста фінансавыя разлікі. Гэта фундаментальнае, высокае ўсведамленне агульнасці нашага лёсу, якое дорыць веру: аб’яднаная еўрапейская сям’я не проста вытрымае ў часы вялікіх выпрабаванняў, але і назаўсёды ўвекавечыць сваю свабоду, годнасць і нязломны дух праўды на вякі.

Я заўсёды казаў і буду паўтараць: Украіна — гэта не перыферыя. Украіна — гэта сэрца Еўропы, яе ўсходні фарпост, які сёння абараняе самую сутнасць нашай агульнай цывілізацыі. І калі мы кажам пра адзіную каштоўнасную сям’ю, не можа быць так, каб адны неслі гэты цяжкі крыж, а другія рабілі выгляд, нібыта гэта іх не датычыцца.

Нацыя, як і ўвесь кантынент, што імкнецца ў будучыню, павінна быць салідарнай. Кожнае еўра, кожная інвестыцыя ў трываласць Украіны сёння — гэта гарантыя таго, што будучыя пакаленні ў Берліне, Парыжы, Варшаве або Кіеве будуць жыць пад мірным небам.

Мы выстаялі ў найцяжэйшыя часы, паднялі галаву і ўсвядомілі ўласную казацкую годнасць. І сёння мы бачым, як свет аб’ядноўваецца вакол нашай праўды. Бо праўда — яна адна, яна святая і абавязкова пераможа. Давайце трымаць строй, берагчы наша адзінства і працаваць кожны на сваім месцы дзеля нашай святой украінскай зямлі!

Віктар Юшчанка, экс-прэзідэнт Украіны, Facebook

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲