Атака дронаў: у Ленінградскай вобласці РФ разбіўся верталёт Ка-52
13- 11.11.2026, 13:54
- 4,554
Экіпаж не выжыў.
У Ленінградскай вобласці РФ разбіўся ударны верталёт Ка-52. Гэта адбылося падчас спробаў расіян адбіць начную атаку дронаў на рэгіён.
Экіпаж не выжыў. Пра гэта пішуць расійскія ваенныя паблікі.
Нагадаем, у ноч на 11 лістапада дроны атаквалі порт Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці Расіі. Пасля удараў на тэрыторыі порта ўспыхнуў пажар, над аб’ектам відаць зарыва.