FT: Еўропа прапанавала Пуціну вярнуць механізмы часоў «халоднай вайны»
2- 11.11.2026, 14:20
- 2,490
Ідзе гаворка пра пагадненні аб ракетах і аб адкрытым небе.
Еўрапейскія краіны прапанавалі Маскве абмеркаваць вяртанне механізмаў кантролю над узбраеннямі і прадухілення ваенных канфліктаў, якія дзейнічалі ў часы халоднай вайны.
Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.
Ідзе гаворка пра пагадненні, якія абмяжоўваюць размяшчэнне асобных відаў ракет, а таксама пра вяртанне да механізмаў Дагавора аб адкрытым небе.
У сваю чаргу, ён дазваляў ЗША і СССР здзяйсняць назіральныя палёты над тэрыторыямі адзін аднаго для кантролю за ваеннай дзейнасцю.
Гэтыя пытанні могуць абмяркоўвацца ў кантэксце перамоваў РФ, Украіны і ЗША, якія пачаліся 10 лістапада ў Абу-Дабі.
Паводле дадзеных Reuters, расійскі бок разглядае гэтыя сустрэчы як магчымасць перагледзець сістэму бяспекі ў Еўропе, пра што Уладзімір Пуцін казаў яшчэ ў 2021 годзе.
Еўрапейскія дыпламаты прыбылі ў Абу-Дабі, каб падтрымаць Украіну і не дапусціць прыняцця рашэнняў без іх удзелу. На сустрэчах прысутнічалі прадстаўнікі Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, ЕС і НАТА.