Польшча перадасць Украіне знішчальнікі МіГ-29
- 10.11.2026, 21:36
Узамен на беспілотныя і супрацьдронныя тэхналогіі.
Польшча і Украіна абмяняюцца знішчальнікамі і ваеннымі тэхналогіямі, паведаміў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык.
«Мы завяршаем узгадненне пытанняў перадачы Украіне польскіх МіГ-29 у абмен на доступ да ўкраінскіх беспілотных і супрацьдронных тэхналогій», — паведаміў Томчык, які знаходзіцца з рабочым візітам у Кіеве.
Таксама намеснік міністра абароны Польшчы разам з намеснікам міністра абароны Украіны Сяргеем Боевым падпісаў пагадненне аб стварэнні польска-ўкраінскіх працоўных груп па пытаннях супрацьдронных і беспілотных тэхналогій.