9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з дэлегацыяй Кангрэса ЗША ў Кіеве

1
Зяленскі сустрэўся з дэлегацыяй Кангрэса ЗША ў Кіеве
Фота: Getty Images

Украіна разлічвае на рэалізацыю санацыйнага закона Грэма.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй Кангрэса ЗША, якая 9 кастрычніка прыбыла ў Кіеў.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у сацыяльных сетках.

«Удзячны дэлегацыі Кангрэса ЗША — Роджэру Уікеру, Кевіну Крамеру, Марку Візі і Дэну Крэншо — за тое, што сёння яны побач з нашымі людзьмі падчас фактычна бесперапынных расійскіх атак. Расія не атрымлівае таго, чаго хацела на полі бою, і спрабуе кампенсаваць гэта эскалацыяй», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што на працягу ўсёй іх сустрэчы ў Кіеве дзейнічала паветраная трывога з-за пагрозы рэактыўных «Шахедаў».

«Толькі ў сталіцы і толькі з пачатку гэтага месяца расіяне такімі дронамі пашкодзілі дзве школы, былі ўдары па мастах, энергетыцы, іншай крытычнай інфраструктуры», — паведаміў Зяленскі.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што абараніцца ад гэтага тэрору можна толькі сумеснымі намаганнямі.

«І мы абмеркавалі, якім чынам Злучаныя Штаты могуць дапамагчы захаваць жыцці. Вядома, мы разлічваем, што будзе рэалізаваны закон Ліндсі Грэма. Гэта пытанне палітычнай волі, і цяпер важна праявіць лідарства і цалкам абмежаваць фінансавыя плыні для расійскай ваеннай машыны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі іншыя неабходныя крокі, у прыватнасці паскарэнне ліцэнзавання вытворчасці ракет для сістэм Patriot.

«Украіна гатовая не проста вырабляць супрацьракетныя сродкі для сябе, але і ўмацаваць пазіцыі Амерыкі і саюзнікаў дзякуючы сумеснай вытворчасці», — заявіў прэзідэнт.

Ён падзякаваў Злучаным Штатам за нязменную падтрымку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲