22 лiстапада 2026, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN паказаў унікальныя кадры падземнай аперацыі Узброеных Сіл Украіны пад Купянскам

CNN паказаў унікальныя кадры падземнай аперацыі Узброеных Сіл Украіны пад Купянскам
Ілюстрацыйнае фота

Украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон больш за 30 расійскіх акупантаў.

Украінскія ваеннаслужачыя падчас падземнай аперацыі «Велес» пад Купянскам пераадолелі больш за 15 кіламетраў па газаправодзе, узялі ў палон больш за 30 расійскіх акупантаў і заблакавалі маршрут абыходу украінскіх пазіцый.

Тэлеканал CNN паказаў кадры аперацыі байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны, падрыхтоўка да якой і правядзенне цягнуліся некалькі месяцаў.

Каб выканаць баявую задачу, украінскія абаронцы загадзя трэніраваліся ў шахтах, бо ўнутры вузкага трубаправода ім даводзілася перасоўвацца амаль лежачы.

У выніку аперацыі нацгвардзейцы ўзялі ў палон больш за 30 расійскіх вайскоўцаў і перакрылі ворагу шлях для абыходу украінскіх пазіцый.

Відэазапіс рэпартажа CNN апублікаваны ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲