СМІ: ЗСУ перайшлі ў контрнаступленне пад Сумамі
3- 22.11.2026, 14:21
- 4,564
Армію РФ адкінулі да мяжы.
У Z-каналах нарастае трывога наконт таямнічых падзей у Сумскай вобласці. Яны сцвярджаюць, што ўкраінскія сілы там вядуць паспяховае контрнаступленне, прымушаючы Узброеныя сілы РФ адступаць да мяжы.
Пра тое, што адбываецца, паведаміў, у прыватнасці, Z-вайсковы карэспандэнт Максім Калашнікаў, спасылаючыся на расійскіх вайскоўцаў на гэтым напрамку, перадае Dialog.UA.
Калашнікаў паведамляе пра «цяжкія баі» і паступовае адступленне Узброеных сіл РФ да вёскі Басоўка.

«Паведамленне з Сумскага фронту… Хлопцы прасілі мяне перадаць, што праціўнік пачаў баі, вельмі цяжкія баі за Юнакоўку… Нашым войскам падысці вельмі цяжка — сцяна дронаў. Дроны наносяць жудасныя страты. Хлопцы кажуць, што дзеля недапушчэння лішніх ахвяр (давялося) адыйсці да Басоўкі. Сцяна! Дроны, дроны, дроны! Ніякіх контрштурмавых дзеянняў лепш не прадпрымаць», — распавёў Z-вайсковы карэспандэнт.
Прыкметна, што ўкраінскі бок захоўвае поўнае маўчанне пра падзеі ў Сумскай вобласці. Не спяшаецца фіксаваць якія-небудзь змены на гэтым участку і праект DeepState — на яго карце і Юнакоўка, і Басоўка пазначаныя як акупаваныя тэрыторыі.
Калі інфармацыя Калашнікава адпавядае рэчаіснасці, то пад Сумамі ў рэжыме інфармацыйнага маўчання ідзе чарговае контрнаступленне ЗСУ. Магчымы адкат расіян да Басоўкі — гэта вельмі значны поспех украінскіх сіл, які паставіць крыж на планах Крамля наблізіцца да Сумаў.