Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Пілей пажартавала з Трампа
14- 9.10.2026, 20:47
- 16,382
Суддзя высмеяла імкненне амерыканскага лідара атрымаць узнагароду.
Праваабаронца Наванетэм Пілей, якая стала лаўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру 2026 года, пажартавала, што можа падзяліць узнагароду з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, калі прысутныя будуць працягваць апладзіраваць. Пра гэта стала вядома 9 кастрычніка.
«Калі вы паапладзіруеце яшчэ трошкі, магчыма, я падзялю гэтую ўзнагароду з Трампам», — заявіла Пілей.
Відэа з рэакцыяй праваабаронцы на прысуджэнне прэміі апублікавала ў сацсетцы X генеральная сакратарка Amnesty International Аньес Каламар. Запіс быў зроблены падчас знаходжання Пілей у Нюрнбергу.
Зазначым, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў героем мемаў у сацсетках пасля таго, як не атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Карыстальнікі X публікуюць жартоўныя пасты, высмейваючы імкненне амерыканскага лідара атрымаць узнагароду.
Нарвежскі Нобэлеўскі камітэт 9 кастрычніка прысудзіў Пілей прэмію міру за намаганні па прасоўванні міру і міжнароднага права. З 2008 па 2014 год яна займала пасаду вярхоўнай камісаркі ААН па правах чалавека, таксама працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і ўзначальвала камісію ААН па расследаванні падзей на акупаванай палестынскай тэрыторыі.