23 лiстапада 2026, панядзелак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не дае спакою Пашыняну

9
Лукашэнка не дае спакою Пашыняну
Фота: Reuters

Дыктатар паспрабаваў пажартаваць з прэм'ерам Арменіі падчас фотасесіі.

Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў пажартаваць з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам падчас агульнай фотасесіі лідараў краін СНД на саміце ў Туркменістане.

На кадрах кіраўнікі дзяржаў выбудоўваюцца для фатаграфавання каля дзяржаўных сцягоў, якія размешчаныя ў алфавітным парадку. Пашынян займае месца паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Лукашэнкам.

«Нікуды ён ад нас не дзенецца. Будзеш цяпер паміж», — сказаў Лукашэнка.

Адзначым, паміж Лукашэнкам і армянскім прэм'ерам ужо даўно іскрыць. Лукашэнка некалькі разоў па-хамску заяўляў, што «Арменія нікому не патрэбная». Пашынян жорстка адказваў беларускаму дыктатару.

Як паведамляў Charter97.org, на саміце СНД дыкатара Беларусі і прэм'ера Арменіі пасадзілі побач.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲