9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці лічыцца прагулам спазненне на працу або ранні сыход?

Ці лічыцца прагулам спазненне на працу або ранні сыход?

Патлумачыла юрыст.

«Ці будзе лічыцца прагулам, калі супрацоўнік спазніўся на гадзіну на працу або, наадварот, сышоў раней? І ці могуць за гэта звольніць?» — спытаў у «АіФ» чытач з Мінска.

«У адпаведнасці з Працоўным кодэксам гэта не лічыцца прагулам, і звольніць за адзін такі выпадак нельга, — сцвярджае юрыст Вікторыя Можэйка. — Прагул — гэта адсутнасць на працы без паважных прычын больш за тры гадзіны за працоўны дзень бесперапынна або сумарна.

Адсутнасць на працягу гадзіны — гэта дысцыплінарны праступак. Наймальнік мае права зрабіць заўвагу, абвясціць вымову або пазбавіць прэміі. Калі ж работнік спазняецца сістэматычна і ў яго ўжо ёсць хаця б адна дзейная афіцыйная вымова або заўвага, атрыманая за апошні год, то яго могуць звольніць.

Перад любым пакараннем наймальнік павінен запатрабаваць ад вас пісьмовае тлумачэнне. Калі прычына паважная, напрыклад тэрміновы візіт да лекара, караць работніка забаронена»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲