Расійскі зенітчык у Белгарадзе паразіў ракетай з ПЗРК кандытарскую
7- 9.10.2026, 15:16
- 5,238
Інцыдэнт зафіксавала камера вонкавага відэаназірання.
У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім відаць, як расійская супрацьпаветраная абарона паражае ракетай з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу кандытарскую ў Белгарадзе.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, інцыдэнт зафіксавала камера вонкавага відэаназірання.
На запісе бачная гарадская вуліца з шматпавярховымі будынкамі. У пэўны момант каля будынка адбываецца выбух, з’яўляецца яркая ўспышка полымя і падымаецца дым.
Паводле інфармацыі аўтараў публікацыі, прычынай выбуху стала траплянне ракеты, выпушчанай расійскімі вайскоўцамі з ПЗРК.