Пасля нападаў у школах паліцыя праверыла 10 тысяч устаноў па ўсёй Польшчы
1- 9.10.2026, 13:07
- 4,048
Затрымалі 10 чалавек.
Паліцыя Польшчы праверыла больш за 10 тыс. навучальных устаноў пасля серыі ўзброеных нападаў. З-за пагроз у інтэрнэце затрымалі 10 чалавек, у 13 выпадках выяўленыя прыкметы злачынства. За сітуацыяй кругласутачна сочаць спецыялісты па кіберзлачыннасці, перадае «Польскае радыё».
Міністр-каардынаатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семоняк заклікаў жыхароў краіны не распаўсюджваць панічныя настроі:
«Трэба дзейнічаць вельмі адказна. Бяспека дзяцей, моладзі, настаўнікаў і супрацоўнікаў устаноў адукацыі — абсалютны прыярытэт. Інфармацыйная палітыка ў гэтай сферы таксама павінна быць адказнай і ўзважанай, а пра кожны падазроны сігнал, кожнае падазрэнне неабходна неадкладна паведамляць у паліцыю».
Сярод затрыманых ёсць непаўналетнія, якія публікавалі пагрозы забойствам у сацыяльных сетках.
Меры бяспекі ўзмоцнілі пасля нападаў у Астроленцы і Лещыдола-Новінах. 7 кастрычніка 19-гадовы падлетак напаў з нажом на людзей у Астроленцы, параніў дзевяць чалавек. Таксама ў Мазовіі, у Серпцы, узброенае нападзенне на школу было прадухілена праваахоўнікамі. На наступны дзень 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў школы пад Вышкавам. 37-гадовая работніца навучальнай установы загінула, яшчэ двое супрацоўнікаў атрымалі раненні.