Расія, што ляціць у тартарары
4- Віктар Шэндэровіч
- 9.10.2026, 10:22
- 6,536
Пахмелле будзе вельмі цяжкім.
Кожны дзень — новая бяда, і штодзённасць катастрофы не адмяняе яе жаху. Масавыя забойствы ўкраінцаў, рэпрэсіі супраць расіян…
Людаедства ў чыстым выглядзе.
Людаедствам быў і рускі дваццаты век, але мінулая катастрофа была хоць бы ідэалагічнай, гэта было асляпленне вялікім гіпнозам. Ад гэтага не лягчэй, вядома, але хоць зразумела: будаўнікі катлавана ступілі ў бездань дзеля светлай будучыні…
А цяперашняя Расія, што ляціць у заўтрашнія тартарары, наогул ні за што, са злодзейскай дурноты, у нейкім суіцыдальным асалоджанні ад уласнага сённяшняга беспакаранага азарту — гэта, вядома, нейкі новы паварот сюжэту.
Тут ужо Леў Талстой не ў дапамогу, толькі Дастаеўскі…
Вось ужо як агалелі, дык агалелі.
Пахмелле будзе вельмі цяжкім — але да яго яшчэ трэба дажыць…
Віктар Шэндэровіч, «Тэлеграм»