Лукашэнку на саміце СНД пасадзілі побач з ненавісным яму Пашынянам
10- 9.10.2026, 13:49
- 14,434
Відэафакт.
У Туркменістане распачаўся саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД у пашыраным фармаце. У мерапрыемстве ўдзельнічае і Лукашэнка. На кадрах, апублікаваных армянскімі СМІ з Ашхабада, беларускі дыктатар сядзіць побач з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Заўважым, паміж кіраўніком Беларусі і армянскім прэм'ер-міністрам даўно іскрыць. Лукашэнка не раз хамліва заяўляў, што «Арменія нікому не патрэбная». Пашынян жорстка адказваў беларускаму дыктатару.
У інтэрв'ю сайту Charter97.org адзін з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былы дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-пасол Арменіі ў Расіі Стэпан Грыгарян заявіў, што напады Лукашэнкі на адрас Пашыняна — спроба дагадзіць Маскве.