9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква перастала прымаць самалёты з-за мяжы

2
Масква перастала прымаць самалёты з-за мяжы

Авіякампаніі вымушаныя скарэктаваць расклад рэйсаў.

Самалёты, што ляцелі ўначы 9 кастрычніка ў Маскву, з-за абмежаванняў у міжнародным аэрапорце Внукава накіраваліся на запасныя аэрадромы, а паветраныя лайнеры, што ляцелі з Турцыі, вярнуліся назад. Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Диалог.UA.

Па даных расійскіх СМІ, у аэрапортах Масквы 9 кастрычніка ўведзены абмежаванні з мэтай бяспекі. Напрыклад, міжнародны аэрапорт Внукава спыніў прыём і выпуск паветраных суднаў прыблізна а 00:30 па маскоўскім часе.

У сувязі з гэтым 15 самалётаў, што ляцелі ў Внукава, накіраваліся на запасныя аэрадромы. Яшчэ 3 самалёты, што ляцелі з Турцыі ў расійскую сталіцу, павярнуліся назад. Авіякампаніі вымушаныя скарэктаваць расклад рэйсаў.

Падобная сітуацыя ў аэрапортах Масквы была 6 кастрычніка бягучага года, калі Сілы абароны Украіны наносілі паветраныя ўдары па ваенных і стратэгічных аб'ектах у расійскай сталіцы і ў Маскоўскай вобласці. Тады чатыры самалёты, што ляцелі ў Маскву з Турцыі, вярнуліся назад.

Сілы абароны Украіны атаквалі ваенныя і стратэгічныя аб'екты ў Расіі і ўначы 9 кастрычніка. Па папярэдняй інфармацыі, у Цвярской вобласці пашкоджаны Рэдкінскі вопытны завод, які вырабляе кампаненты паліва для крылатых ракет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲